Початкова сторінка

Знання про Україну

Що і де читати

?

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480-1546 гг.).

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480-1546 гг.). – Мінск : Беларус. навука, . – 386 с.

Мова видання: білоруська

Історичний період: 1480 – 1546 рр.

Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.) / падрыхт. В. С. Мянжынскі.

Метрыка № 30 – адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV-XVIII стст., што сфарміраваўся галоўным чынам у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга аднесена да разраду кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя даныя па гісторыі шляхецкага землеўладання а таксама могуць быць выкарастаны пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўстве, дыпламатыцы, кадзікалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўстве і інш.

Кніга Метрыкі № 30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антраманіміцы і тапаніміцы (усяго 786 імянных рэалій і 841 геаграфічных). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнаўчага аналізу некаторых аспектаў сацыяльнага-эканамічнага развіцця розных рэгійнаў ВКЛ.

Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Категорії

Автор: Менжинський Валерій Станіславович (1954 р. –)

Предмети (2): Видання Литовської метрики, Книги записів Литовської метрики